Журналіста Аляксандра Манцэвіча пачнуць судзіць 27 верасня

65-гадовы Аляксандр Манцэвіч — галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты», вядучага незалежнага СМІ Маладзечна і рэгіёна. Ён неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працы. Суд над ім распачнецца ў Маладзечне 27 верасня. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксей Іршын, паведамляе «Вясна».

14.09.2023 / 18:23

Аляксандр Манцэвіч

Аляксандр Манцэвіч быў затрыманы 15 сакавіка пасля ператрусу ў ягоным доме. Яго абвінавачваюць паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года да 15 сакавіка 2023 года распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнэт-рэсурсах «заведама хлуслівыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

Чытайце таксама:

Журналіст Андрэй Аляксандраў у калоніі схуднеў на 40 кілаграмаў

Бадзібілдару з Глыбокага далі паўтара гады калоніі

Мінчука за тры месяцы двойчы асудзілі за данаты. Агулам яму далі дзевяць з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Nashaniva.com