Выйшаў на волю палітвязень Аляксандр Гладкіх

Аляксандр Гладкіх быў асуджаны да 2 гадоў «хіміі» за абразу супрацоўніка ДАІ паводле арт. 369 КК. Цяпер, па інфармацыі «Гомельскай Вясны», Аляксандр цалкам адбыў тэрмін у ПУАТ-36 і выйшаў на волю.

14.09.2023 / 22:30

Аляксандр Гладкіх

Паводле матэрыялаў справы, мужчына пакінуў каментар у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад пастом актывісткі Вольгі Карач з нашумелым у свой час відэа, на якім бачна, як супрацоўнік аўтамабільнай інспекцыі Ганцавіцкага РАУС Ігар Вольніч стаў нагой на шыю ўдзельніку мірнага сходу грамадзян, не згодных з палітыкай улады. На судзе палітвязень патлумачыў, што быў абураны такім стаўленнем міліцыянта да мірнага пратэстоўца.

Акрамя 2 гадоў «хіміі», суд таксама абавязаў Гладкіх выплаціць Вольнічу 1500 рублёў кампенсацыі за ягоныя «маральныя пакуты». 

Чытайце таксама:

Сярод затрыманых у Наваполацку — інжынер-інтэлектуал

Журналіст Андрэй Аляксандраў у калоніі схуднеў на 40 кілаграмаў

П'яны 17-гадовы падлетак зладзіў на грузавіку ДТЗ у Магілёве

Nashaniva.com