БЕЛ Ł РУС

Свет

Для Пентагона стварылі новы псіхалагічны партрэт Пуціна. Расказваем, што ў ім

18.09.2023 / 20:35

Nashaniva.com

Стратэгічнае камандаванне Узброеных сіл ЗША правяло буйную канферэнцыю, дзе абмяркоўваліся методыкі і аперацыі стрымлівання людзей, якія пагражаюць амерыканскім інтарэсам і бяспецы. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 700 удзельнікаў, звязаных з Пентагонам, якім паказалі свежую псіхалагічную экспертызу Уладзіміра Пуціна. Пра гэта 11 верасня напісала выданне Nikkei Asia.

Фота: Getty Images

Апісаннем новага псіхалагічнага партрэта расійскага прэзідэнта падчас канферэнцыі займалася вядучы клінічны псіхолаг Нірыт Пізана, кіраўніца лабараторыі Cogvoni Labs, дзе для аналізу эмоцый людзей выкарыстоўваюць паводзінную псіхалогію і штучны інтэлект.

«Мэтай даследавання быў аналіз паводзін і ступені намераў (узроўню гатоўнасці да пэўных дзеянняў) Уладзіміра Пуціна, беручы за аснову яго публічныя выступы ў перыяд з лютага 2022 года да сёння. У разлік браліся 10 відаў эмоцый: радасць, злосць, агіда, страх, смутак, здзіўленне, весялосць, пагарда, надзея і вера», — распавяла псіхолаг Нірыт Пізана.

Вынікі аналізу былі такія. 

«Пры гэтым ва ўсіх выпадках у Пуціна практычна не назіраўся страх. Гэта азначае, што прынцыпы стрымлівання не працуюць з ім. Патрэбныя новыя падыходы», — падкрэсліла Нірыт Пізана.

Псіхолаг патлумачыла, што пад новымі падыходамі маецца на ўвазе «адыход ад неэфектыўных рэакцый на агрэсіўныя паводзіны на карысць прэвентыўных дзеянняў і прафілактыкі».

«На практыцы гэта азначае, што, баючыся раззлаваць ворага і жадаючы захаваць мір, палітыка стрымлівання заходніх краін прыводзіць да зваротнага выніку — самастрымлівання і яшчэ большага заахвочвання ворага на працяг агрэсіўных паводзін», — падагульніла псіхолаг для прадстаўнікоў Пентагона.

Таму, на думку Пізаны, каб прымусіць Пуціна баяцца, адказ на яго паводзіны павінен адбывацца да, а не пасля яго дзеянняў.

Чытайце таксама:

«Самая вялікая сіла ў свеце — гэта сіла ніх…» — Стась Карпаў пра рускую духоўнасць

«Каб Пуцін не выглядаў дзедам». У Крамлі вызначыліся, хто будзе спарынг-партнёрамі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года

«Дэакупацыя — гэта не абарона». Маск адключаў Starlink не толькі над Крымам, але і падчас контрнаступу Украіны на усходе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула