Лукашэнка напрасіўся на новы візіт у Зімбабвэ

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву з днём нараджэння. Сёння гэтаму кіраўніку краіны на поўдні Афрыкі споўніўся 81 год.

15.09.2023 / 09:14

Фота: president.gov.by

Лукашэнка падкрэсліў, што ў асобе калегі выдатна спалучаюцца багаты палітычны досвед, уменне слухаць землякоў, клапаціцца ў першую чаргу пра іх дабрабыт, забяспечыць ім права на дастойную будучыню, а таксама прымаць важныя рашэнні і несці за іх адказнасць.

Такія рысы характару, па словах Аляксандра Лукашэнкі, выхоўваюцца з цягам часу, стаяць многіх сіл, патрабуюць вялізнага цярпення. І менавіта яны сёння спрыяюць развіццю краіны, якой прэзідэнт Зімбабвэ прысвяціў жыццё і кар'еру.

Таксама Лукашэнка адзначыў, што высока цэніць сяброўскія адносіны, якія ўсталяваліся паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў.

«Чакаю новай сустрэчы, каб прадоўжыць адкрыты і канструктыўны дыялог па ўсім спектры беларуска-зімбабвійскага ўзаемадзеяння. У нас шмат працы па рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас майго візіту ў Харарэ ў пачатку 2023 года», — звярнуў увагу ён.

Чытайце таксама:

На інаўгурацыю прэзідэнта Зімбабвэ адправілі віцэ-прэм'ера Пархомчыка

«Перамога народнай справядлівасці». Лукашэнка павіншаваў Эмерсана Мнангагва з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Зімбабвэ

Аксілія Мнангагва прыязджала ў Беларусь з двума сынамі-блізнюкамі

Першая лэдзі Зімбабвэ — Лукашэнку: Вы не толькі бацька, вы — маці

Аксілія Мнангагва ў Мінску гаварыла словамі Наталлі Качанавай

Nashaniva.com