«Усім давядзецца скакаць барыню» — Пуцін пра перспектывы мірных перамоваў
Пасля перамоваў з Лукашэнкам прэзідэнта Расіі папрасілі пракаментаваць словы дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, які заявіў, што Пуцін цяпер не зацікаўлены ў «канструктыўнай дыпламатыі».
15.09.2023 / 13:46
Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images
Пасля перамоваў з Лукашэнкам прэзідэнта Расіі папрасілі пракаментаваць словы дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, які заявіў, што Пуцін цяпер не зацікаўлены ў «канструктыўнай дыпламатыі».
«Для танга патрэбны двое», — сказаў Блінкен аб магчымых перамовах.
У адказ Пуцін сказаў, што «танга — гэта добра», але для Украіны «важна гапака не забыць. А то так увесь час будуць пад чужую музыку і чужую дудку танцаваць. А скакаць так ці інакш усім давядзецца барыню ці на крайні выпадак казачок».
Таксама ён чарговы раз раскрытыкаваў ЗША, што тыя спрабуюць усё вырашаць з пазіцыі сілы або з дапамогай эканамічных санкцый.
Барыня і казачок — традыцыйныя рускія танцы.
Чытайце таксама:
Лукашэнка прапанаваў Пуціну падумаць на траіх. Яны двое і Кім Чэн Ын