У выніку абстрэлу Харкава паранена пяць чалавек

Як паведаміў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Харкаўскай вобласці Алег Сінягубаў, у суботу расійскія войскі нанеслі пяць удараў ракетамі С-300 па Халаднагорскім раёне горада.

16.09.2023 / 14:00

Паводле папярэдняй інфармацыі, пяць мірных жыхароў параненыя. Іх стан ацэньваюць як лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці, пагрозы іх жыццю няма.

Экстранныя службы занятыя ліквідацыяй наступстваў трапляння ракет.

Nashaniva.com