У Салігорску паказалі незвычайныя сукенкі-канструкцыі ФОТА

Перад абласнымі «Дажынкамі» раёнам далі заданне падрыхтаваць тэматычныя ўборы. У Салігорску сёння паказалі тое, што атрымалася.

16.09.2023 / 17:36

Фота: Вячаслаў Цуранаў / mlyn.by

Як піша mlyn.by, галоўная ўмова была, каб памер сукенкі быў — 1 метр у дыяметры. 

Дар'я Галоўчанка прывезла ўбор, упрыгожаны калоссем і кукурузным зернем. Ён візуальна здаецца грувасткім, але насамрэч лёгкі і зручны.

А на галаве Таццяны Цярэшкі — рог дабрабыту з герба Капыля, дзе яна вырасла. На сукенцы — Замкавая гара. Сам убор важыць 35 кілаграмаў.

Сукенка Карыны Бяялкінай з Жодзіна сімвалізуе малады горад, што квітнее.

Кола на галаве дзяўчыны з Крупак — сімвалічны элемент млына, які ёсць і на гербе горада.

Вось яшчэ якія былі ўборы.

Nashaniva.com