Фармацэўты зарабілі на свіным грыпе 7 мільярдаў еўра

Навукоўцы абвінававацілі Сусветную арганізацыю аховы здароўя ў тым, што тая аб'явіла пандэмію свінога грыпа ў інтарэсах фармацэўтычных кампаній

10.12.2009 / 14:06

Навукоўцы абвінававацілі Сусветную арганізацыю аховы здароўя ў тым, што тая аб’явіла пандэмію свінога грыпа ў інтарэсах фармацэўтычных кампаній. Арганізацыя настойліва рэкамендавала толькі два прэпараты — Tamiflu і «Рэлензу». Па ацэнках экспертаў, фармацэўты зарабілі на эпідэміі да 7 мільярдаў еўра.

Па дадзеных кампаніі Roche, у 2008 годзе продажы Tamiflu складалі каля $600 мільёнаў, а ў 2009 годзе дасягнуць $2,6 мільярда.