Аўтобус Мінск — Рыга з-за закрыцця памежнага пераходу мяняе маршрут

З-за закрыцця Латвіяй аўтамабільнага пункта пропуску «Сілене» на мяжы з Беларуссю «Мінсктранс» змяніў маршрут рэйсавых аўтобусаў, якія едуць у Рыгу. Пра гэта перавозчык паведамляе ў сябе на сайце.

20.09.2023 / 15:59

У афіцыйным рэлізе гаворыцца, што аўтобусы, якія перавозяць пасажыраў з Мінска ў Рыгу, больш не будуць ехаць праз Даўгаўпілс.

Новы маршрут аўтобуса пракладзены праз Вільню. Аўтобусы адпраўляюцца з Мінска раніцай у 08:40 і назад з Рыгі ў 08:00. Новы маршрут запрацуе з чацвярга, 21 верасня.

Праўда, раней рэгулярныя рэйсы «Мінсктранса» ў Рыгу праз Вільню і таксама былі ў раскладзе, разам з маршрутам праз Даўгаўпілс.

Чытайце таксама:

Колькі набліжаны да Лукашэнкі бізнэсмен будзе зарабляць на абавязковай дэзынфекцыі транспарту на мяжы

«Палова аўтобуса была ў шоку». Даехаць з Мінска ў Варшаву танней, чым з Гродна. Як такое магчыма?

«Трэба паказаць, што ў гэтым Польшча вінаватая». Прайсці мяжу яшчэ той квэст

Nashaniva.com