Жыхара Наваполацка арыштавалі на 15 сутак за фота 2012 года
Жыхара Наваполацка Мікалая Юрцэвіча арыштавалі на 15 сутак паводле артыкула аб парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (частка 1 артыкула 24.23 КаАП), піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».
20.09.2023 / 18:20
Фота ілюстрацыйнае
Суд адбыўся 8 верасня, але пра яго вынікі стала вядома толькі цяпер.
Паводле інфармацыі ў банку даных судовых рашэнняў, падставай для арышту Юрцэвіча стала фота 2012 года, апублікаванае ў сацсетцы «ВКонтакте». На ім мужчына стаіць у вайсковай касцы, а ўнізе выявы размешчаны бел-чырвона-белы сцяг з гербам «Пагоня».
У раздзеле «Фотаздымкі» на старонцы затрыманага знайшлі і выявы нацыянальнага сцяга, які вісіць на сцяне.
Чытайце таксама:
У Гродне затрымалі айцішніка. Зноўку за каментары ў тэлеграм-чатах
У Гомелі затрымалі Святлану Кароль
За каментары ў тэлеграме двухгадовай даўніны затрымалі студэнта БНТУ