На мяжы затрымалі прадпрымальніка, які вяртаўся з Польшчы

На польска-беларускай мяжы ў Брэсце 18 верасня быў затрыманы Алег Падліпскі, які вяртаўся з-за мяжы дадому, паведамляюць праваабаронцы.

21.09.2023 / 11:11

Мужчына дагэтуль на сувязь не выходзіў.

Алегу Падліпскаму 46 гадоў. Яго затрымлівалі падчас акцый пратэсту ў Наваградку ў 2020 годзе. А 27 лютага 2022 года Падліпскага затрымалі ў Мінску і арыштавалі на 15 сутак за акцыю супраць ваеннай агрэсіі Расіі ва Украіне.

Затрыманні беларусаў на мяжы сталі рэгулярнымі. Нядаўна ў пункту пропуску «Брэст» затрымалі журналіста і былога палітвязня Сяргея Гардзіевіча.

Чытайце таксама:

«Вельмі хочацца ў выпадку чаго мець магчымасць хуценька з'ехаць». Ці патрэбныя беларусам польскія турыстычныя візы?

Латвія сёння закрывае адзін з двух пунктаў пропуску на беларускай мяжы

Польшча пабудуе на мяжы з Беларуссю новую агароджу, з камерамі, цеплавізарамі і датчыкамі руху

Nashaniva.com