Па штабе Чарнаморскага флоту ў Севастопалі нанесены ракетны ўдар

абноўлена

Прызначаны Расіяй губернатар Севастопаля Міхаіл Разважаеў паведаміў аб ракетным удары па штабе Чарнаморскага флоту ў Севастопалі.

22.09.2023 / 13:47

Мінабароны Расіі заявіла, што ў выніку ракетнай атакі на штаб Чарнаморскага флоту загінуў адзін вайсковец. 

У будынку Чарнаморскага флоту ў Севастопалі пачаўся пажар.

Расійскія вайскоўцы сцвярджаюць, што падчас адбіцця атакі былі збітыя пяць ракет. Колькі ракет было выпушчана па цэлях у Крыме, не паведамляецца.

Паводле непацверджанай інфармацыі, будынак быў паражоны ракетай Storm Shadow.

Штаб Чарнаморскага флоту РФ пасля ракетнай атакі

Больш за год таму, 20 жніўня 2022 года, штаб Чарнаморскага флоту быў атакаваны беспілотнікам. Дрон упаў на дах будынка і загарэўся, пацярпелых пры атацы не было.

Nashaniva.com