Пайшоў папіць вады на кухню і знайшоў на стале змяю

Калі гаспадар кватэры ў Гомелі зайшоў на кухню папіць вады і ўключыў святло, ён убачыў на стальніцы змяю. Пра выпадак піша «Белка». Пакуль жыхары клікалі ратавальнікаў, госця забралася за халадзільнік.

22.09.2023 / 15:40

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Гомель Новости (@gomel.online)

— Сапраўды, 18 жніўня быў такі выклік. Прыкладна ў 23 гадзіны ў экстраную службу паступіў зварот аб змяі ў кватэры на 9-м паверсе па вуліцы Тэльмана, — распавялі падрабязнасці выданню «Белка» ў МНС. — Паводле нашай інфармацыі, рэптылія аказалася хатнім гадаванцам, які ўцёк, і прабраўся ў чужую кватэру па агульных камунікацыях. На наступны дзень яе перадалі гаспадарам.

Няпрошаная госця аказалася каралеўскай каліфарнійскай змяёй. Яна не ядавітая і бяспечная.

Nashaniva.com