Беларуска загінула ў Турцыі падчас палёту на параплане 

У Турцыі ў выніку няшчаснага выпадку падчас палёту на параплане загінула грамадзянка Беларусі. Гэтую інфармацыю пацвердзілі БелТА ў МЗС.

25.09.2023 / 12:50

Фота: alanyapostasi.com.tr

Беларуска загінула на турэцкім курорце Аланья. У суправаджэнні інструктара яна рабіла скачок на ўзгорку Ясы-Тэпэ ў Аланьі, але на вялікай вышыні апарат пачаў рэзка падаць і ў выніку зваліўся на дрэвы.

Згодна з паведамленнямі СМІ, жанчына памерла на месцы, пілота шпіталізавалі з траўмамі.

Фота: alanyapostasi.com.tr

Пасольства Беларусі ў Турцыі знаходзіцца ў кантакце з турэцкімі кампетэнтнымі органамі і сям'ёй загінулай. 

Nashaniva.com