«Мой пазыўны Фокс». Полк Каліноўскага стварае новы батальён

Прэс-служба палка Каліноўскага аб'явіла аб стварэнні ў сваім складзе батальёна Western, складзенага з іншаземцаў.

25.09.2023 / 17:11

Скрыншот з відэа

Як паведамляецца, у гэты батальён ужо ўвайшлі афіцэры краін НАТА і замежныя грамадзяне, якія маюць досвед баявых дзеянняў у Іраку і Афганістане.

Усе яны да прыбыцця ва Украіну служылі ў прафесійных узброеных сілах розных дзяржаў, якія ўваходзяць у Паўночнаатлантычны альянс.

«Нашы замежныя пабрацімы цалкам падзяляюць права ўкраінскага і беларускага народаў на свабоду і дэмакратыю. Яны гатовыя дапамагаць нам, каб разам дасягнуць перамогі!» — паведамляе прэс-служба палка.

Чытайце таксама:

Полк Каліноўскага паведаміў пра аднаўленне рэкрутынгу ў свае шэрагі

Каліноўцы запусцілі ў Беларусь вялізны бела-чырвона-белы сцяг

Ва Украіне атрымалі раненні шэсць байцоў палка Каліноўскага

Nashaniva.com