У жыхара Лёзна хочуць канфіскаваць 400 тысяч рублёў, заробленых на крыптавалютах
23-гадовы прадпрымальнік прапаноўваў паслугі па абмене крыптавалюты, паведамляе прэс-служба МУС.
26.09.2023 / 12:45
Фота: Cemile Birgol / Gettyn Images
За сем месяцаў гэтага года ў якасці пасярэдніка паміж карыстальнікамі крыптабірж маладзён атрымаў даход 400 тысяч рублёў.
На яго склалі адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Хлопцу пагражае штраф да 100 базавых велічынь і канфіскацыя ўсёй сумы, якая прайшла праз яго крыптагаманец.
У міліцыі нагадваюць, што ў адпаведнасці з дэкрэтам Лукашэнкі аб развіцці лічбавай эканомікі «Для фізічных асоб — нерэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій прадпрымальніцкая дзейнасць па абароце крыптавалюты забароненая.
Чытайце таксама:
Крыптастрымер страціў $60 тыс. падчас жывой трансляцыі. Ëн выпадкова паказаў прыватныя ключы
Сем мабільных праграм, якія дапамагаюць сачыць за сваім бюджэтам
МУС хоча забараніць абмен крыптавалютай паміж фізічнымі асобамі