Азербайджан арыштаваў экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха

Яго жонка неўзабаве выступіць з заявай.

27.09.2023 / 13:08

Фота: news.am

Пры пераходзе па Лачынскім калідоры, што злучае Нагорны Карабах з Арменіяй, азербайджанцамі затрыманы былы дзяржміністр Нагорнага Карабаха Рубен Варданян.

З офіса Рубена Варданяна паведамілі, што ў найбліжэйшы час жонка Рубена Варданяна Вераніка Зонабенд выступіць з заявай.

Вераніка Зонабенд паведаміла, што сувязь з мужам знікла, навіна аб арышце яна ўбачыла ў азербайджанскіх СМІ. Іншых падрабязнасцяў яна не паведаміла, піша news.am.

Nashaniva.com