Нагорны Карабах пакінула ўжо больш за палову армянскага насельніцтва

З Нагорнага Карабаха ў суседнюю Арменію перабраліся ўжо больш за 65 тысяч чалавек пасля таго, як Азербайджан на мінулым тыдні атрымаў хуткую перамогу над сепаратыстамі, піша Deutsche Welle.

28.09.2023 / 10:17

Армянскія ўцекачы з Нагорнага Карабаха. Фота: Vasily Krestyaninov / AP

Ужо больш за палову 120-тысячнага армянскага насельніцтва непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі пакінулі рэгіён і перабраліся ў Арменію.

На сёння мяжу з Арменіяй перасеклі 65036 чалавек з Нагорнага Карабаха, паведаміў у чацвер, 28 верасня, прадстаўнік прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна.

Між тым Дзярждэпартамэнт ЗША паведаміў, што Вашынгтон разам з саюзнікамі і партнёрамі працуе над стварэннем міжнароднай маніторынгавай місіі ў Нагорным Карабаху пасля таго, як гэты сэпаратысцкі рэгіён перайшоў пад кантроль Азэрбайджана.

Прадстаўнік Дзярждэпу Мэцью Мілер сказаў журналістам, што Расія часам аблягчала правядзенне адпаведных перамоваў, што было вельмі карысна, але ў апошні тыдзень роля Масквы не была прадуктыўнай.

Сёння прэзідэнт Народнага Карабаха падпісаў указаб спыненні існавання ўтварэння

Згодна з указам прэзідэнта Самвэла Шахраманяна, Нагорна-Карабахская рэспубліка спыніць сваё існаванне з 1 студзеня 2024 года. Усе дзяржустановы НКР будуць распушчаны.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Нагорнага Карабаха падпісаў указ аб спыненні існавання ўтварэння

Азербайджан затрымаў экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха

Мафіёзныя схемы і прывязанасць да Расіі. Як Нагорны Карабах стаў шэрай зонай армянскай палітыкі і што будзе цяпер

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Нагорны Карабах прыняў рашэнне аб капітуляцыі

Nashaniva.com