Псіхолага Алесю Лянцэвіч, якая мае праблемы са здароўем, пакаралі пазбаўленнем волі

Брэсцкі абласны суд абвясціў прысуд псіхолагу і выкладчыцы псіхалогіі Алесі Лянцэвіч, абвінавачанай у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК), піша «Вясна». 

28.09.2023 / 12:20

Справу разглядала суддзя Руслана Сянько, дзяржабвінаваўца — Марыя Бялт.

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што ў 2020 годзе яна зрабіла некалькі данатаў у Bysol і ByHelp. Агульная сума данатаў склала каля ста даляраў.

Таксама жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна абразіла Карпянкова і Лукашэнку.

У Алесі падазрэнне на цяжкае захворванне, аднак суд пастанавіў пакараць яе пазбаўленнем волі тэрмінам на 3 гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Nashaniva.com