Даляр сёння абнавіў гадавы максімум

На таргах у Мінску 28 верасня амерыканская валюта вырасла на 1,7 капейкі да 3,2863 беларускага рубля.

28.09.2023 / 12:43

Старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр. Фота з сайта sb.by

Гэта чарговы гадавы максімум. Папярэдні рэкорд быў 3,2824 рубля, гэта было 7 верасня.

Найдаражэй за ўвесь час даляр каштаваў паўтара года таму, на таргах 15 сакавіка 2022 года, — 3,3195 рубля. Такім чынам да рэкорда засталося тры з паловай капейкі.

Еўра сёння таннее на 0,74 капейкі да 3,4626.

Расійскі рубель апускаецца на 0,56 капейкі да 3,7875 за 100 адзінак.

Кітайскі юань расце на 1,46 капейкі да 4,4911 за 10 адзінак.

На пачатку года даляр каштаваў 2,7364 рубля. Рост з пачатку года складае 55 капеек.

Nashaniva.com