Мужчыну асудзілі за абліты фарбай аўтамабіль на крымскіх нумарах з літарай Z

У судзе Наваполацка сёння быў вынесены прысуд 53-гадоваму работніку «Нафтана» Ільі Двойрыну, які 1 ліпеня абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай Z. Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства). 

28.09.2023 / 13:40

Ілья Двойрын. Фота: сацсеткі

Ілью затрымалі 4 ліпеня разам з сынам Дзмітрыем і нявесткай Вікторыяй, а таксама іншымі сваякамі. Па месцы жыхарства правялі ператрус. Пазней Двойрына змясцілі ў віцебскі ІЧУ.

На Ілью спачатку склалі адміністрацыйны пратакол і арыштавалі на 15 сутак. Паводле пратакола, раніцай 16 мая на аўтобусным прыпынку мужчына расклеіў улёткі з выявай Пуціна і тэкстам на палітычную тэматыку. Пасля гэтага супраць Двойрына завялі крымінальную справу за хуліганства.

27 верасня абвінавачанне запрасіла пакараць Двойрына пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год умоўна.

Менавіта такі прысуд і вынес сёння суддзя Віталь Лапко, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

У Наваполацку за чатыры падпіскі ў фэйсбуку на 15 сутак арыштавалі фельчара

Жыхара Наваполацка арыштавалі на 15 сутак за фота 2012 года

На «Паліміры» ў Наваполацку прайшлі масавыя затрыманні

Nashaniva.com