У Дзінары і Антона Смольскіх нарадзіўся сын

Біятланістка зборнай Беларусі Дзінара Алімбекава-Смольская паведаміла ў сваім інстаграме пра нараджэнне сына.

28.09.2023 / 15:10

Фота з інстаграма Дзінары Алімбекавай-Смольскай

«Шчаслівая лічба 28 для нашай сям'і! Сардэчна запрашаем, наш сыночак», — напісала алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце ў 2018 годзе.

Першай яе павіншавала першая ракетка свету Арына Сабаленка.

Мужам Дзінары зʼяўляецца біятланіст Антон Смольскі.

Nashaniva.com