У Беларусі створаць яшчэ адну сетку крам па продажы арыштаванай маёмасці
У Беларусі з'явіцца яшчэ адна сетка рознічнага гандлю, дзе плануюць прадаваць арыштаваную маёмасць, паведаміў гендырэктар кампаніі «БелЮрЗабеспячэнне» Валерый Дашкоўскі.
28.09.2023 / 15:51
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Myfin.by
Са слоў Дашкоўскага, магчымасць купляць канфіскаваныя тавары ў Беларусі ёсць даўно — праз інтэрнэт-краму e-auction.by/shop/. Таксама працуе пляцоўка электронных таргоў e-auction.by.
Што тычыцца рознічных пунктаў продажу, то яны ўжо адкрытыя ў Віцебску і Гродне. Найбліжэйшым часам такая крама з'явіцца і ў Мінску, яна «амаль гатовая да адкрыцця». Акрамя таго, Дашкоўскі анансаваў, што да канца года крама канфіскату з'явіцца ў Брэсце.
У Мінюсце ўдакладнілі, што з пачатку года «БелЮрЗабеспячэнне» правяло 5,3 тыс. электронных таргоў па продажы арыштаванай маёмасці. Паспяхова завершана 270 электронных таргоў па продажы дзяржаўнай і прыватнай маёмасці.
Пры гэтым у Беларусі ўжо ёсць гандлёвая сетка «Ваш выбар», якая ўключае 18 магазінаў. Яны размешчаныя не толькі ў Мінску і абласных цэнтрах, але і ў Лідзе, Полацку, Жлобіне, Дзяржынску і Бабруйску. Гэтая сетка належыць сэрвісна-гандлёваму рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству «Гандлёвы дом» Усходні», які прадае маёмасць, перададзеную ў даход дзяржавы.
Чытайце таксама:
У Гродне адкрылі краму, дзе прадаюць арыштаваныя судовымі выканаўцамі рэчы
У выміраючым палескім райцэнтры пабудуюць мега-РАУС са спартыўнымі пляцоўкамі, цірам і ІЧУ