Мінскі заапарк просіць падзяліцца ўраджаем
Традыцыйна ў пачатку восені Мінскі заапарк праводзіць акцыю «Шчодры ўраджай». Беларусам прапануюць падзяліцца лішкамі гародніны і садавіны з іх прысядзібных участкаў. У заапарку будуць радыя любой гародніне: ад морквы да салодкага перцу.
28.09.2023 / 16:13
Фота: minskzoo.by
Для некаторых звяроў патрэбныя нават цыбуля, часнок, пятрушка і кроп. Не адмовяцца таксама ад ігруш і яблыкаў, але яны павінны быць салодкімі. Асаблівую падзяку атрымаюць тыя, хто прывязе шапкі сланечніку, кукурузу, лясныя арэхі, жалуды і хатні вінаград.
У заапарку звяртаюць увагу на тое, што ўся гародніна і садавіна павінна быць свежая, сапсаваная прымацца не будзе.
Частка ўраджаю будзе адразу скормлівацца жывёлам, а частку пакладуць на захоўванне.
Збор гародніны і садавіны будзе праходзіць каля службовага ўвахода ў заапарк з боку вуліцы Убарэвіча ў першай палове дня ў будныя дні з 2 па 13 кастрычніка.
Чытайце таксама:
«Масава да нас звяртаюцца людзі». У Гродне б'юць трывогу ў сувязі з наплывам рэптылій
«У нас сям'я ветэрынараў». У Мінску прапануюць арандаваць жывую лісу для асабістых фотасесій