Гэты славуты і самабытны футбольны клуб можа спыніць існаванне — медыя
28 верасня каталонскай «Барселоне» было выстаўлена афіцыйнае абвінавачанне ў дачы хабару па справе былога віцэ-прэзідэнта тэхнічнага камітэта суддзяў Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі Хасэ Негрэйра.
29.09.2023 / 08:40
Справа можа дайсці і да знікнення «Барселоны» з футбольнай карты свету, паведамляе The Telegraph.
«У выпадку прызнання віны злачынцы атрымаюць ад трох да шасці гадоў турмы. Сама «Барселона» можа быць адхіленая ад дзейнасці ў якасці прафесійнага футбольнага клуба, што, хутчэй за ўсё, прывядзе да банкруцтва 124-гадовага клуба», — гаворыцца ў матэрыяле.
Разам з тым каталонскі клуб яшчэ не атрымліваў афіцыйных апавяшчэнняў аб пачатым у дачыненні да яго судовым расследаванні і не рабіў публічных заяў.
«Барселона» была заснаваная ў 1899 годзе. Гэта адзін з сімвалаў Каталоніі.
Клуб быў 27 разоў чэмпіёнам Іспаніі (больш тытулаў толькі ў «Рэала» — 35), пяць разоў выйграваў Лігу чэмпіёнаў, чатыры разы Кубак УЕФА, мае шмат іншых трафеяў.
Чытайце таксама:
Месі не ўключылі ў заяўку на матч — і каманда прайграла фінал Кубка ЗША
Чатыры футбольныя зборныя адмовіліся гуляць з расійскімі моладзевымі камандамі