У Аб'яднаным пераходным кабінеце расказалі аб размеркаванні грошай, сабраных падчас марафону
Пакуль размеркаваная пятая частка з сабраных 29-30 ліпеня грошай
30.09.2023 / 09:37
Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета праінфармавала аб гэтым этапе размеркавання сродкаў, сабраных падчас марафону салідарнасці.
У якія арганізацыі і колькі сродкаў пераведзена?
- Праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby — 13 500 еўра
- Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» — 13 000 еўра
- Дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB — 13 500 еўра
- Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam — 13 500 еўра
- Беларуская Рада культуры — 9 500 еўра
- Ініцыятыва BY_help — 27 500 еўра
- Анархічны чорны крыж — Беларусь — 13 500 еўра
Усяго пераведзена: 104 000 з 574 617 еўра
Як адзначыла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова, згодна з умовамі марафона, дапамога палітзняволеным і іх сем’ям ажыццяўляецца не наўпрост, а праз ужо існуючыя арганізацыі і фонды.