У Нагорным Карабаху амаль не засталося армян — экс-дзяржміністр
У Нагорным Карабаху засталося максімум некалькі сотняў чалавек, большасць з якіх — чыноўнікі, супрацоўнікі экстранных службаў, валанцёры, некаторыя людзі з асаблівымі патрэбамі.
30.09.2023 / 11:11
Этнічныя армяне, уцекачы з Нагорнага Карабаха, выстройваюцца ў чаргу па гуманітарную дапамогу ў часовым лагеры ў Горысе (Сюнікская вобласць Арменіі). Фота: Vasily Krestyaninov / AP
У Нагорным Карабаху амаль не засталося армян, напісаў у сваім тэлеграме былы дзяржміністр Нагорнага Карабаха Артак Бегларан.
«Мая неафіцыйная інфармацыя. Апошнія групы накіроўваюцца ў Арменію. У Нагорным Карабаху засталося максімум некалькі сотняў чалавек, большасць з якіх — чыноўнікі, супрацоўнікі экстранных службаў, валанцёры, некаторыя людзі з асаблівымі патрэбамі. Яны таксама рыхтуюцца да ад'езду», — адзначыў ён.
На пачатку 2023 года, паводле ацэнак уладаў непрызнанай рэспублікі, там жылі 120 тысяч чалавек. Масавы сыход армянаў пачаўся пасля капітуляцыі арміі паўтара тыдні таму.
На мінулым тыдні армія Народнага Карабаха капітулявала, а на гэтым прэзідэнт непрызнанай рэспублікі падпісаў указ аб спыненні дзейнасці інстытутаў НКР з 1 студзеня 2024 года.
Чытайце таксама:
Экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха арыштавалі па абвінавачанні ў фінансаванні тэрарызму
Прэзідэнт Нагорнага Карабаха падпісаў указ аб спыненні існавання рэспублікі
Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць