Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт

Вядомая беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна ў кулінарным шоу «Ператрэм з Халезіным» зрабла камінг-аўт. Па яе словах, яна сустракаецца з дзяўчынай Надзяй, з якой пазнаёмілася ў Лондане.

30.09.2023 / 16:46

«У Беларусі мне ніколі не прыходзіла ў галаву быць адкрытай. Маўляў, вось я ў адносінах з дзяўчынай. Але цяпер усё ідэальна супала. У Лондане я сустрэла Надзю. У самым афігенным горадзе, дзе людзі настолькі талерантныя адзін да аднаго, — сказала Кацярына Сныціна. —

Мае сябры, сям'я заўсёды ведалі, калі была з кімсьці ў адносінах. У маім коле не было праблем. Але дзяліцца гэтай інфармацыяй з іншымі не хацелася на ўнутраным узроўні».

Зараз Кацярына прызналася, што адчувае сябе вальнейшай. Яна лічыць, што беларускае грамадства, магчыма, больш гатовае прыняць чалавека такім, які ён насамрэч.

Бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы-2007 Кацярына Сныціна гуляе другі год запар за каманду «Лондан Лайанс». Нядаўна баскетбалістка заявіла, што цяперашні сезон будзе апошнім у яе прафесійнай кар'еры.

Чытайце таксама:

Ад біксі да шэгі. Трэндавыя прычоскі беларускіх зорак

«Балі і абдыманкі з Лукашэнкам — не палітыка?» Спыталі ў сумленных спартсменаў, ці варта зняць спартовы бан з Расіі і Беларусі

«Мы «павінны» дзяржаве? Тады і дзяржава мне павінна». Сныціна — пра чыноўнікаў, сваю краму мерчу і тое, чаму верыць у перамогу

Nashaniva.com