Былі міліцыянерамі, а сталі дальнабойшчыкамі ў ЕС

«Белпол» распавёў пра некаторых былых супрацоўнікаў міліцыі, якія адзначыліся падчас пратэстаў, а цяпер знаходзяцца на тэрыторыі ЕС. Як правіла, яны працуюць там, дзе не патрабуецца спецыяльных навыкаў. Напрыклад, дальнабойшчыкамі.

03.10.2023 / 08:43

Адзін з такіх былых сілавікоў — Скарабагаты Дзмітрый Іванавіч. Да нядаўняга часу ён быў намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі (МГБ) Цэнтральнага РАУС Гомеля. 

Скарабагаты Дзмітрый Іванавіч. Скрыншот відэа: belpolnews / YouTube

Па звестках «Белпола», падпалкоўнік міліцыі Скарабагаты кіраваў затрыманнямі ў Гомелі 19 чэрвеня 2020 года. Асабіста — затрыманнямі ў Цэнтральным раёне горада. 

Цяпер Скарабагаты працуе ў Польшчы кіроўцам велікагрузаў.

Покуц Алег Сяргеевіч. Скрыншот відэа: belpolnews / YouTube

У ЕС таксама быў заўважаны Покуц Алег Сяргеевіч. Ён працаваў у РАУС Цэнтральнага раёна Гомеля — начальнікам аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі.

Маёр міліцыі, сцвярджае «Белпол», удзельнічаў у разгоне мірных акцый пратэсту 29 жніўня ў Гомелі.

Цяпер Покуц праходзіць навучанне для наступнага працаўладкавання ў ЕС кіроўцам велікагруза.

Чытайце яшчэ:

«Камандзір спецназа», які «дапамагаў на Акрэсціна», — ліпавы. А яго споведзь — байкі. Але чаму ён усплыў?

Замест «аператыўнай гульні» чамусьці пабеглі адразу здымаць кіно. «Белпол» зрабіў свой аналіз прапагандысцкага фільма КДБ пра «тэрарыстаў»

Ад 4 да 14 еўра за гадзіну на рукі. Якую працу прапануюць беларусам у ЕС 

Nashaniva.com