Даляр з запасам абнавіў абсалютны максімум

абноўлена

На таргах у Мінску даляр скокнуў амаль адразу на тры капейкі (+2,88) да 3,3326 беларускага рубля. Гэта абсалютны гістарычны максімум.

03.10.2023 / 10:20

Старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр. Фота: БелТА

Папярэдні рэкорд быў 15 сакавіка 2022 года на фоне зніжэння курсу расійскага рубля ў выніку санкцый з-за вайны ва Украіне.

Тады даляр вырас да 3,3195 беларускага рубля.

Еўра патаннеў на 0,29 капейкі да 3,4889.

Расійскі рубель сёння апускаецца на 1,4 капейкі да 3,3539 беларускага за 100 адзінак.

Кітайскі юань вырас на 1,26 да 4,5496 за 10 адзінак.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

Рост даляра з пачатку года склаў 60 капеек.

Nashaniva.com