У Нагорным Карабаху засталася максімум тысяча армян

Паток перасяленцаў ужо амаль спыніўся. На мяжы з Арменіяй ужо няма калон.

03.10.2023 / 16:16

Пустая цэнтральная плошча ў Сцепанакерце 2 кастрычніка. Скрыншот відэа Al Jazeera

У Нагорным Карабаху засталася максімум тысяча этнічных армян, паведаміла місія ААН, якая прыбыла ў рэгіён упершыню за 30 гадоў.

Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, больш за 100 тысяч этнічных армян з Нагорнага Карабаха ўжо з'ехалі ў Арменію.

На кадрах тэлеканала Al Jazeera са Сцепанакерта бачная пустая цэнтральная плошча, заваленая смеццем, кінутымі дзіцячымі вазкамі і самакатамі.

У ААН кажуць, што не выявілі шкоды цывільнай грамадскай інфраструктуры ў горадзе. Пры гэтым усе крамы ў горадзе зачыненыя.

Выпадкаў гвалту ў дачыненні да звычайнага насельніцтва пасля спынення агню таксама не зафіксавана. Але місія «была здзіўленая тым, як раптам мясцовае армянскае насельніцтва пакінула свае дамы, і пакутамі, якія гэта, відаць, выклікала».

Паток перасяленцаў ужо амаль спыніўся. На мяжы з Арменіяй ужо няма калон.

Чытайце таксама:

Экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха арыштавалі па абвінавачанні ў фінансаванні тэрарызму

Мафіёзныя схемы і прывязанасць да Расіі. Як Нагорны Карабах стаў шэрай зонай армянскай палітыкі і што будзе цяпер

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Nashaniva.com