У Гомелі галава хлопчыка аказалася заціснутай у турніку
Давялося выклікаць ратавальнікаў.
04.10.2023 / 11:42
Інцыдэнт адбыўся пазаўчора на вуліцы Мазурава, паведамляюць «Моцныя навіны».
Фота 112.by
Нейкім чынам хлопчык трапіў у металічныя канструкцыі спартыўнага турніка, там аказалася яго галава, дастаць ён яе не мог.
Давялося выклікаць ратавальнікаў. Яны пры дапамозе гідраўлічнага інструмента вызвалілі хлопца, у медыцынскай дапамозе ён не меў патрэбы.
Чытайце таксама:
У Камянецкім раёне хлопчык упаў пад мотакультыватар, які працаваў