ГУБАЗіК затрымаў трактарыста за вымпел з «Пагоняй»
Кіроўцу трактара затрымалі па даносе, што ў тэхніцы, якая прыбірае вуліцы, вісіць бел-чырвона-белая сімволіка. ГУБАЗіК не паведамляе, дзе гэта адбылося, але, мяркуючы з дамоў на відэа, мужчына працаваў на вуліцах Мінска.
04.10.2023 / 12:07
«Пагоня» ў кабіне трактара. Скрын відэа
Трактарыста УП «Зелянбуд» прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, з ім таксама запісалі відэа.
Губазікаўцы наракаюць, што ім даводзіцца «папраўляць» работнікаў УП «Зелянбуд», хаця гэта павінны былі рабіць на самім прадпрыемстве, «пачынаючы ад прахадной і заканчваючы кіраўніцтвам».