Каля траціны беларусаў сутыкаліся з узломам старонак у сацыяльных сетках

Кампанія Kaspersky правяла апытанне ў розных гарадах Беларусі і прыйшла да высновы, што 28% рэспандэнтаў рабіліся ахвярамі ўзлому ўліковага запісу ў сацыяльных сетках. У апытанні ўзялі ўдзел больш за 500 чалавек у Мінску, Магілёве, Гомелі, Віцебску, Гродне і Брэсце, паведамляе Office Life.

04.10.2023 / 16:30

Як расказалі выданню ў кампаніі, яшчэ 14% удзельнікаў апытання адзначылі, што з падобнай праблемай сутыкаліся іх блізкія.

Спецыялісты Kaspersky падкрэсліваюць, што ўліковыя запісы могуць падвяргацца ўзломам не толькі ў выніку складаных шматступеньчатых кібератак. Часта зламыснікам спрыяе халатнасць карыстальнікаў.

Напрыклад, кожны трэці прызнаваўся, што перадаваў свае даныя для ўваходу блізкім, а не мянялі пасля гэтага пароля больш за палову рэспандэнтаў. Пры гэтым кожны чацвёрты выкарыстоўвае падобныя адзін да аднаго паролі ў розных сэрвісах і сацыяльных сетках, што палягчае задачу зламыснікам.

Каб абараніць уліковыя запісы ад узлому, эксперты па кібербяспецы рэкамендуюць:

Чытайце таксама:

Следчыя Еўропы атрымаюць новы інструмент пошуку кіберзлачынцаў

На тэлефоне выдаўца сайта «Медуза» знайшлі шпіёнскую праграму. Хто і як паставіў — дыяпазон здагадак шырокі

Спынена самая маштабная кампанія Кітая па дэзынфармацыі ў сацыяльных сетках

Nashaniva.com