Даляр трэці дзень запар штампуе рэкорды
Адбываецца гэта ў выніку аслаблення расійскага рубля.
05.10.2023 / 10:24
Нацыянальны банк Беларусі. Фота: Наша Ніва
На таргах у Мінску 5 кастрычніка даляр падаражэў на 0,49 капейкі да 3,3376 беларускага рубля. Гэта чарговы максімум.
У аўторак даляр пабіў гістарычны рэкорд, які трымаўся з 15 сакавіка 2022 года (3,3195). Пазаўчора даляр вырас амаль на тры капейкі да 3,3326 беларускага рубля. Учора ён падаражэў на 0,01 капейкі.
Еўра сёння вырас на 1,78 капейкі да 3,5067.
Расійскі рубель сёння апусціўся на 0,17 капейкі да 3,3525 за 100 адзінак.
Кітайскі юань вырас на 0,95 капейкі да 4,5601 за 10 адзінак.
На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.
Рост даляра з пачатку года склаў амаль 60 капеек.