У Оршы на па працоўным месцы затрымалі ахоўніка крамы «Білд»

Як піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю», завуць затрыманага Сяргеем, ён былы супрацоўнік міліцыі.

05.10.2023 / 11:21

Затрыманне адбылося 3 кастрычніка, ахоўніка забралі з працоўнага месца.

Паводле праваабаронцаў, на яго склалі адразу некалькі пратаколаў адміністрацыйных правапарушэнняў за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы.

Паведамляецца, што ў тэлефоне мужчыны знайшлі 5 падпісак і за кожную з іх склалі асобны пратакол. Пакуль вядома, што Сяргей арыштаваны на 10 сутак.

Nashaniva.com