Абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Сёння ў Стакгольме быў названы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры. Ім стаў нарвежскі пісьменнік Юн Фосэ. Менавіта на яго адназначна ставілі букмекеры, і ён з’яўляецца адным з найбольш запатрабаваных на сёння драматургаў.
05.10.2023 / 14:01
Юн Фосэ бярэ ўдзел у 73-й Нацыянальнай кніжнай прэміі на Уол-стрыт (Нью-Ёрк). 16 лістапада 2022 года. Фота: Evan Agostini / AP
Як паведаміў Нобелеўскі камітэт, прэмія прысуджана «за наватарскія п'есы і прозу, якія выказваюць невымоўнае».
У 2015 годзе нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры стала беларуска Святлана Алексіевіч.
Юн Фосэ нарадзіўся ў 1959 годзе ў Хеўгесуне. Дэбютаваў у 1983 раманам «Чырвонае, чорнае», як драматычны пісьменнік — п'есай «Мы ніколі не расстанемся» (1994). Выкладаў літаратуру, займаўся журналістыкай. Таксама напісаў некалькіх вершаваных зборнікаў, кніг для дзяцей.
На беларускую яго перакладаў Ян Максімюк.
У пятніцу будзе абвешчаны лаўрэат прэміі міру. Год таму прэмію прысудзілі палітзняволенаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. За яго прэмію ў Осла атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук.
Чытайце таксама:
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы перадасць узнагароду ўкраінцам
Названыя нобелеўскія лаўрэаты па хіміі. Сярод іх — выхадзец з СССР
Нобелеўскую прэмію па фізіцы раздзеляць тры чалавекі
Названыя першыя лаўрэаты нобелеўскай прэміі
Нобелеўская прэмія міру і па літаратуры: на каго ставяць букмекеры