Жазэ Маўрынью вызначыўся са сваім будучым месцам працы

Партугальскі спецыяліст не плануе працягваць кантракт з італьянскай «Ромай».

06.10.2023 / 08:11

Жазэ Маўрынью нешта тлумачыць Рамэлу Лукаку падчас матча Серыі А «Рома» — «Эмпалі» 17 верасня. «Рома» разграміла суперніка 7:0, а бельгіец забіў гол. Фота: Alessandra Tarantino / AP

Жазэ Маўрынью хоча паспрабаваць свае сілы ў зборнай. Ён гатовы разгледзець прапановы ад Італіі, Англіі ці Бразiлii. Адзначаецца, што настаўніку «Ромы» цікавая праца толькі з той нацыянальнай камандай, якая нацэлена на заваёву трафеяў, піша Championat.com. 

Як бачым, зборная Беларусі можа на яго не спадзявацца.

Жазэ Маўрынью працуе з «Ромай» з ліпеня 2021 года. У сезоне-2021/2022 партугальскі спецыяліст выйграў з рымскай камандай Лігу канферэнцый. Кантракт вядомага настаўніка з італьянскім клубам разлічаны да чэрвеня 2024 года.

5 кастрычніка «Рома» сустракалася з «Серветам» у матчы групавога этапу Лігі Еўропы і разгромна абыграла суперніка 4:0.

Зорка Жазэ Маўрынью ўзышла ў 2004 годзе, калі ён з «Порту» выйграў Лігу чэмпіёнаў. Пасля трыумфу ён пакінуў клуб.

З «Чэлсі» ён тры разы выйграў англійскую прэм'ер-лігу, з міланскім «Інтэрам» два разы чэмпіянат Італіі і Лігу чэмпіёнаў (2010), з мадрыдскім «Рэалам» чэмпіянат Іспаніі, з «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў Лігу Еўропы (2017).

З «Ромай» летась дайшоў да фіналу Лігі Еўропы, дзе прайграў «Севільі».

У ліпені паведамлялася, што Жазэ адмовіўся ад 30 мільёнаў еўра ў Саудаўскай Аравіі.

Чытайце таксама:

Форвард «Барселоны» пайшоў у прыбіральню падчас матча Лігі чэмпіёнаў і не вярнуўся на поле. Прыйшлося рабіць замену

Чэмпіянат свету па футболе 2030 года ўпершыню пройдзе на трох кантынентах

Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2028 годзе пройдзе на тэрыторыі пяці асацыяцый

Nashaniva.com