Ноччу ў раёне Калодзішчаў адбыўся выбух — Motolkohelp
Выбух быў чуваць каля 23:20 у раёне радыёцэнтра, па іншай інфармацыі — у раёне чыгуначных шляхоў. Азярышча — галоўная станцыя для пагрузкі вайсковай тэхнікі ў Мінску. Там грузяцца і беларускія, і расійскія войскі. Побач з ёю размешчаныя 120-я брыгада, 127-я брыгада сувязі, 56-ты полк сувязі.
06.10.2023 / 11:44
Пры гэтым навальніцы ў той момант не было, а пазней, пасля другой гадзіны ночы, у раёне чыгункі бачылі машыны МНС, зазначае Motolkohelp.
Таксама высветлілася, што гук выбуху быў чутны нават у Мінску, у прыватнасці, ва Уруччы і Зялёным Лузе. Гэта азначае, што гукавая хваля была ў радыусе васьмі кіламетраў.
У сваю чаргу чытачы «Люстэрка» пішуць, што цяпер апытваюць жыхароў вайсковага гарадка ва Уруччы — са слоў следчых, уначы адбыўся тэракт на чыгуначнай станцыі Азярышча.
Аднак што менавіта гэта было, пакуль невядома.
Ад МНС або іншых ведамстваў не было ніякай інфармацыі.
Затрымкі цягнікоў на барысаўскім кірунку на гэты момант няма.