У Мінску рухнуў 50-метровы кран

Здарэнне адбылося ўчора раніцай на будаўнічай пляцоўцы «Мінск-Свет».

07.10.2023 / 12:49

Фота: Onliner.by

Падчас дэмантажу вежавага крана адбылося надзвычайнае здарэнне: ён упаў. Будынак па вуліцы Ніколы Тэслы, дзе ўсё і здарылася, не пашкоджаны, у адрозненне ад самога крана — пашкоджаны яго секцыі і страла, піша Onliner.by.

Кран 1990 года выпуску. Яго вышыня — 52,71 метра, грузападымальнасць — 10 тон. Дэмантаж праводзіла кампанія «Арэса-Сэрвіс-Буд».

«У выніку падзення пашкоджаныя секцыі і страла крана, будынак новабудоўлі не пашкоджаны. Пацярпелых няма. Меркаваная прычына падзення — парушэнне патрабаванняў вытворцы крана па яго дэмантажы», — гаворыцца ў зводцы МНС.

Nashaniva.com