МЗС Беларусі апублікавала тэлефон для экстраннай сувязі ў Ізраілі
У беларускім знешнепалітычным ведамстве запэўніваюць, што дыпламаты знаходзяцца на сувязі са спецыяльнымі службамі Ізраіля і адсочваюць інфармацыю.
08.10.2023 / 12:47
«Па стане на цяперашні момант інфармацыі аб пацярпелых грамадзянах Беларусі ў нашу замежную ўстанову не паступала», — паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Тэлефон для экстраннай сувязі з пасольствам Беларусі ў Ізраілі: +972 50 521 48 19.
У МЗС таксама заклікалі бакі «прыняць тэрміновыя меры для дээскалацыі напружанасці ў рэгіёне».
Чытайце таксама:
Ізраіль за суткі эвакуіруе ўсіх жыхароў ля мяжы сектара Газа. Да мяжы сцягнутая бранятэхніка