Паліцыянт адкрыў агонь па ізраільскіх турыстах у Егіпце. Ёсць забітыя

У Александрыі паліцэйскі адкрыў стральбу па ізраільскіх турыстах, паведаміюць медыя. Паліцэйскі, які страляў з асабістай зброі, затрыманы.

08.10.2023 / 13:26

Скрын відэа з месца здарэння

МЗС Ізраіля пацвердзіў напад паліцэйскага на групу турыстаў у Егіпце і гібель трох чалавек.

«Сёння раніцай падчас візіту групы ізраільскіх турыстаў у Александрыю (Егіпет) мясцовы жыхар адкрыў па іх агонь, у выніку чаго былі забітыя двое грамадзян Ізраіля і мясцовы егіпецкі гід. Яшчэ адзін ізраільцянін атрымаў раненні сярэдняй ступені цяжкасці», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Ізраіля.

Nashaniva.com