У Ізраілі забітыя брыгадны генерал памежнай паліцыі, яго жонка і сын

У выніку нападу тэрарыстаў на поўдні Ізраіля былі забітыя брыгадны генерал памежнай паліцыі Ізхар Пелед, яго жонка і сын, паведамляе newsru.co.il. 

08.10.2023 / 14:04

Ізхар Пелед. Фота: Israel Police / Wikipedia 

Паводле выдання, інфармацыя пацверджана прэс-службай паліцыі Ізраіля.

Абставіны трагедыі не паведамляюцца.

Nashaniva.com