Пякельныя кадры. Што цяпер адбываецца з сектарам Газа

«Правілы вайны змяніліся» і адказ Ізраіля сектару Газы будзе такім магутным, што яго будуць памятаць на працягу наступных 50 гадоў», — заявіў міністр абароны Ізраіля Яаў Галант.

08.10.2023 / 20:54

Скрыншот з трансляцыі арабскага канала Аль-Джазіра

«Яны не рабілі розніцы паміж жанчынамі, дзецьмі і пажылымі людзьмі, яны нанеслі шкоду ўсім. Хутка ХАМАС зразумее, што дапусціў сур'ёзную памылку, і заплаціць за яе».

Раней прэм'ер Нетаньяху анансаваў наступ Ізраіля на сектар Газа і «доўгую вайну».

Кадры з сектара Газа, якія паступаюць у гэты час, афарбаваны полымем шматлікіх пажараў і нагадваюць здымкі з пекла. Некаторыя з іх перадае міжнародны панарабскі тэлеканал Аль-Джазіра.

Раніцай групай ізраільскіх хакераў, якія называюць сябе «Заглушальнікамі зла», быў узламаны быў вэб-сайт Аль-Джазіры, каб перашкодзіць яе працы па асвятленні падзей па іншы бок.

Сёння Ізраіль нанёс удар па Нацыянальным ісламскім банку ў сектары Газа. ЦАХАЛ сцвярджае, што банк абслугоўваў тэрарыстычную дзейнасць ХАМАС. 

Таксама ўлады Ізраіля прынялі рашэнне спыніць падачу электраэнергіі ў сектар Газа, а таксама пастаўкі паліва і тавараў.

Днём Міністэрства аховы здароўя сектара Газа паведамляла пра 313 загінулых і 1990 параненых палесцінцаў.

Nashaniva.com