У «Беларускім кнігазборы» — 50-я кніга! Гарэцкі

Кнігу складуць аповесці «Дзве душы», «Ціхая плынь», «На імперыялістычнай вайне», п’еса «Жартаўлівы Пісарэвіч», апавяданні.

14.12.2009 / 13:54

У серыі «Беларускі кнігазбор» рыхтуецца да выхаду 50-ы том. У яго ўвойдуць выбраныя творы Максіма Гарэцкага.

Кнігу складуць аповесці «Дзве душы», «Ціхая плынь», «На імперыялістычнай вайне», п’еса «Жартаўлівы Пісарэвіч», апавяданні, публіцыстыка. Уклалі яе Тэрэза Голуб і Радзім Гарэцкі.

Том Максіма Гарэцкага выйдзе напярэдадні Калядаў. Да канца года ў серыі «Беларускі кнігазбор» з’явіцца яшчэ кніга Рыгора Кобеца, а на пачатку наступнага — Уладзіміра Някляева.

Кастусь Матушыч