Пад Стоўбцамі пенсіянер збіраў кукурузу і трапіў пад камбайн

Мужчына ад траўмаў памёр. Мяркуецца, што ён быў інвалідам па слыху і не чуў набліжэння тэхнікі.

09.10.2023 / 10:55

Раніцай 8 кастрычніка пры ўборцы кукурузы на сельскагаспадарчым полі, паблізу вёскі Куль у жатку камбайна трапіў 65-гадовы мужчына. Ад атрыманых траўмаў мясцовы жыхар памёр на месцы, піша СК.

Мужчына збіраў кукурузу для сваіх хатніх жывёл, а на полі праводзіліся ўборачныя работы.

Паводле папярэдніх звестак, мужчына з'яўляўся інвалідам па слыху, і не пачуў набліжэння тэхнікі.

Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Nashaniva.com