Названы апошні лаўрэат нобелеўскай прэміі
9.10.2023 / 13:27
Нобелеўскую прэмію па эканоміцы атрымала амерыканка Клаўдыя Голдзін за вывучэнне месца і ролі жанчын на рынку працы, паведаміла Шведская акадэмія навук.
«Яе даследаванні раскрываюць прычыны змены гэтай ролі і паказвае на асноўныя перашкоды на шляху да гендарнай роўнасці», — паведаміла Акадэмія.
Голдзін стала ўсяго трэцяй жанчынай з 93 лаўрэатаў прэміі па эканоміцы за 55-гадовую гісторыю ўручэння прыза, які фармальна не з'яўляецца нобелеўскай прэміяй, але ўручаецца на той жа цырымоніі і тым жа камітэтам, уключае грашовую ўзнагароду прыкладна 1 млн даляраў і залаты медаль асаблівага дызайну, піша Бі-бі-сі.
Чытайце таксама:
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы перадасць узнагароду ўкраінцам