У музыканта Юрыя Шаўчука здарыўся інфаркт — СМІ

У расійскага музыканта Юрыя Шаўчука здарыўся інфаркт. З-за гэта ДДТ пераносяць канцэрты на пачатак наступнага года, піша Baza.

09.10.2023 / 13:35

Юрый Шаўчук. Фота: інстаграм Юрыя Шаўчука

Лідар гурта ДДТ перанёс інфаркт міякарда ў верасні гэтага года. Зараз музыкант праходзіць абавязковы курс рэабілітацыі, які прадоўжыцца да сярэдзіны снежня.

У канцы кастрычніка ДДТ павінны былі адправіцца ў тур. Сярод гарадоў, дзе яны павінны былі выступіць, быў і Тэль-Авіў. У выніку канцэрты перанесены на пачатак 2024 года.

Юрый Шаўчук адназначна выступіў супраць вайны ва Украіне, асудзіўшы агрэсію і нават выпусціў потым антываенны кліп.

Прычым Шаўчук паслядоўна займае пацыфісцкую пазіцыю і выступаў супраць любых войнаў, уключаючы ваенныя дзеянні ў Чачні, Паўднёвай Асеціі і ўсюды ў свеце.

Nashaniva.com