Ціханоўская прысвяціла прэмію Парламенцкай асамблеі НАТА беларускім жанчынам

Сёння Святлана Ціханоўская атрымала прэмію ад Парламенцкай асамблеі НАТА «Жанчыны — за мір і бяспеку». Яе ўручаюць жанчынам, якія ўнеслі адметны ўнёсак у фармаванне бяспечнага свету.

09.10.2023 / 17:33

Святлана Ціханоўская выступае на атрыманні прэміі ад Парламенцкай асамблеі НАТА «Жанчыны — за мір і бяспеку». Фота: Офіс палітыка

Ціханоўская прысвяціла яе ўсім беларускім жанчынам:

Прымаючы сёння гэтую ўзнагароду, Ціханоўская сказала, што не можа не думаць пра ізраільскіх мужчын і жанчын, узятых у закладнікі тэрарыстамі. Яна выказала спадзяванне, што ўсе палонныя паспяхова вернуцца дадому.

«Нашыя жанчыны — палітвязні — таксама закладніцы. Закладніцы тэрарыстычнага рэжыму Лукашэнкі. Іх трымаюць без сувязі са знешнім светам, да іх не дапускаюць адвакатаў і адмаўляюць у медычнай дапамозе. Гэта ўзнагарода Паліны Шарэнда-Панасюк і іншых жанчын, як яна.

Наталля Пінчук, жонка Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, гэта і вашая ўзнагарода.

Я сама жонка палітвязня і добра ведаю, як гэта. Такіх жанчын, як мы, у Беларусі тысячы. І гэта таксама іх узнагарода. 

Ёсць яшчэ шмат жанчын, хто за мяне галасаваў, і дагэтуль працягвае верыць у нашую перамогу. Ім усім я хачу прысвяціць гэтую прэмію», — сказала Ціханоўская. 

Святлана Ціханоўская знаходзіцца цяпер з візітам у Даніі, дзе сустрэлася з кронпрынцам і беларускай дыяспарай. 

Nashaniva.com