Мужчына ў лесе знайшоў аўтамат. Яго затрымалі
53-гадовы мужчына каля вёскі Любшыны Івацэвіцкага раёна знайшоў аўтамат Калашнікава і боепрыпасы да яго. Ён захоўваў яго ў сябе на лецішчы, пакуль аўтамат не канфіскавалі пры ператрусе супрацоўнікі міліцыі.
10.10.2023 / 10:01
Ілюстрацыйнае фота
«Мужчына прызнаў сваю віну і растлумачыў, што не задумаўся аб прававых наступствах такіх дзеянняў», паведамляе Brest Online.
Крымінальная справа (арт. 295-1 — незаконныя набыццё, захоўванне і нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў да яе) знаходзіцца ў вытворчасці Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта. Мужчына пад вартай, яму пагражае да двух гадоў зняволення.
Чытайце таксама:
15 чалавек і шэсць адзінак тэхнікі шукалі зніклую ў грыбах жанчыну. А яна моцна здзівілася гэтаму
У Гродне сутыкнуліся адразу два тралейбусы, аўтобус і маршрутка